У буйных гарадах Літвы ў крамах пакупнікам прапануюць зрабіць тэст на каронавірус
У гэтыя выхадныя ў буйных гарадах Літвы правядуць масавае тэставанне на каронавірус, паведамляе Ru.delfi.lt.
Тэставанне правядуць у некаторых крамах краіны: спецыяльны код на рэгістрацыю і здачу тэста будуць раздаваць пакупнікам, фармацэўтам і прадаўцам. "Так мы выкарыстоўваем доўгія выхадныя і правядзем больш тэстаў, паколькі звычайна ў выходныя іх выконваюць менш, гэта дапаможа ацаніць эпідэміялагічную сітуацыю ў тых месцах, якія людзі актыўна наведваюць", — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга.
"У доўгія выходныя мы вядома ж хочам паехаць да сваякоў, наведаць блізкім, мам. Але я хачу папрасіць праявіць свядомасць і разуменне, рэкамендацыі для людзей з групы рызыкі застаюцца ранейшымі, трэба пазбягаць кантактаў, не наведваць пажылых і хворых сваякоў. Вірус з Літвы нікуды не сышоў", — сказаў міністр.