Расія працягнула забарону на ўезд замежнікаў на няпэўны тэрмін
Улады Расіі працягнулі на няпэўны тэрмін забарону ўезду для замежнікаў на тэрыторыю краіны, паведамляе Еўрарадыё.

Барацьба супраць распасўюду каранавіруса ў Расіі / ТАСС
Забарона будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння, паведамляе ў сваім Telegram-канале амбасада Беларусі ў Расіі.
Трапіць на тэрыторыю краіны змогуць абмежаваныя катэгорыі. Гэта, напрыклад, блізкія сваякі грамадзян Расіі, дыпламаты і іх сем'і, кіроўцы-дальнабойшчыкі.
Напярэдадні Уладзімір Пуцін абвясціў, што ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса працаваць у Расіі не будуць да 11 траўня.