На Данбасе ваююць больш за 40 тысяч вайскоўцаў і прарасійскіх баевікоў
На Данбасе ваююць больш за 43 тысячы тэрарыстаў і расійскіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка штаба АТА Валянцін Федычаў.

Паводле слоў Валянціна Федычава, групоўка расійскіх войскаў на тэрыторыі Данбаса налічвае каля 8,6 тысячы вайскоўцаў.
«Групоўка расійскіх войскаў на тэрыторыі Данбаса налічвае каля 8,6 тысячы вайскоўцаў, расійская групоўка войскаў разам з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі ЛНР і ДНР налічвае больш за 43 тысячы баевікоў», — сказаў ён.
«Таксама на тэрыторыі Данбаса налічваецца каля 780 танкаў, звыш 1 030 баявых браніраваных машын, каля 500 артылерыйскіх сістэм, больш за 420 рэактыўных сістэм залпавага агню, 7 самаходных агнямётаў "Бураціна", амаль 130 сістэм супрацьпаветранай абароны», — дадаў Федычаў.
Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак ў студзені заяўляў, што ў зоне АТА знаходзяцца 7,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў.