Ва Украіну прыехаў чарговы расійскі гумканвой з "насеннем для пасяўной"

Украінскія памежнікі не ўдзельнічалі ў афармленні чарговага так званага гуманітарнага канвою з Расійскай Федэрацыі, а таксама не праводзілі яго візуальны агляд.



95.jpg

"Паколькі расійскі бок і на гэты раз парушыў міжнароднае і айчыннае заканадаўства аб адпраўленні і афармленні гуманітарных грузаў, а таксама ў сувязі з тым, што яны несвоечасова праінфармавалі нас пра груз, не далі поўнай інфармацыі пра характар грузу, пра тое, праз якія пункты пропуску ён будзе накіроўвацца, украінская міжведамасная група ніякага ўдзелу ў афармленні дадзенага грузу, у тым ліку візуальнага назірання, не прымала", — сказаў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

Таму, па словах Слабадзяна, украінскія памежнікі не валодаюць інфармацыяй што знаходзіцца ў расійскім "гумканвоі" і пра колькасці грузавікоў, якія заехалі ва Украіну.

Як паведамілі ў МНС РФ, пазачарговая калона МНС Расіі з гуманітарнай дапамогай пераехала мяжу. У яе складзе больш за 80 машын, якія даставяць у Данецкую і Луганскую вобласці больш за 700 тон гуманітарных грузаў. Заяўляецца, што машыны вязуць мінеральныя ўгнаенні і насенне для правядзення пасяўных работ, а таксама будматэрыялы для рамонту пашкоджаных будынкаў.

UNN