Парашэнка: Украіна заключыла здзелкі па зброі з ЕС

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу «1+1», што яго краіна падпісала кантракты на пастаўкі зброі, уключаючы смяротную, з 11 краінамі ЕС.  



ukr_wajen150217.jpg

Ён назваў важным рашэнне адміністрацыі ЗША пачаць пастаўкі Украіне бронеаўтамабіляў, беспілотнікаў, радыёстанцый, радараў і некаторых іншых відаў ваеннага рыштунку на суму звыш 70 млн даляраў. Пры гэтым ЗША ўстрымліваюцца пакуль ад паставак смяротнай зброі Украіне.
«Калі будзе пачаты новы віток агрэсіі супраць Украіны, магу ўпэўнена сцвярджаць, што мы неадкладна атрымаем і смяротную зброю, і новую хвалю санкцый супраць агрэсара», — заявіў Парашэнка.
Паводле Бі-бі-сі,"Нашай Нівы"