На поўдні Германіі знойдзены буйны скарб з золатам

Залатыя зліткі з надпісам "швейцарскі банк" і ліставае золата каштоўнасцю каля аднаго мільёна еўра знойдзеныя пры зносе сцяны на прыватным участку ў нямецкім горадзе Пасаў.



images82.jpg

Падчас зносу сцяны на прыватным участку ў баварскім горадзе Пасаў рабочыя выявілі буйны скарб з золатам каштоўнасцю каля мільёна еўра. Пра гэта ў нядзелю, 28 чэрвеня, паведамляе на сваім сайце газета Passauer Neue Presse са спасылкай на прадстаўніцу мясцовых уладаў.

Першая частка залатых зліткаў з надпісам "швейцарскі банк" і згорнутага ў рулоны ліставога золата была знойдзена яшчэ 24 чэрвеня, яшчэ частка выяўленая падчас далейшых работ 26 чэрвеня. Магчыма, частка скарбу ўсё яшчэ застаецца ў зямлі, піша выданне.

Цяпер трэба будзе высветліць, каму належыць знойдзенае золата або хто мае права пакінуць яго сабе. Па словах прадстаўніцы гарадскіх уладаў, у прававым дачыненні скарб лiчыцца знойдзенай рэччу і мусіць быць перададзены ў гарадское бюро знаходак. Аднак па інфармацыі паліцыі, у цяперашні час золата знаходзіцца ў сейфе ўладальніка ўчастка.

Deutsche Welle