«Народная інаўгурацыя» ў Нідэрландах (відэа, фота, дапоўнена)
У нядзелю, 27 верасня, беларуская абшчына Нідэрландаў арганізавала ва Утрэхце акцыю «народнай інаўгурацыі» Святланы Ціханоўскай.

У акцыі салідарнасці з Беларуссю прыняло ўдзел каля ста чалавек. Таксама беларускі народ падтрымалі і мясцовыя жыхары краіны.
Удзельнікі акцыі апрануліся ў колеры нацыянальнай гістарычнай сімволікі і прынеслі з сабой сцягі, транспаранты, фатаграфіі палітычных зняволеных і авечак. Авечкі — гэта адсылка да выказвання "гэтыя авечкі". Аднойчы з'явіўшыся на адной з акцыяў у Гаазе, яны падарожнічаюць па ўсіх гарадах, дзе праходзяць акцыі салідарнасці, і прыцягваюць да сябе ўвагу. Яны паспелі стаць знакамітасцю сярод беларусаў, якія жывуць у Нідэрландах.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі надзелі шапачкі з фольгі для таго, каб паказаць што яны не "атрымліваюць сігнал ад амерыканскага спадарожніка". У акцыі прыняў удзел "кароль АМАПа" з сінімі пальцамі і цацачным аўтаматам.



Былі раздадзеныя ўлёткі і буклеты з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў РБ. Акцыя прыцягнула ўвагу жыхароў горада.