Народзіны Жызнеўскага ва Украіне адзначылі Маршам памяці (фота)

Сёння Міхаілу Жызнеўскаму мог бы споўніцца 31 год. Дзень народзінаў беларускага ўдзельніка Рэвалюцыі Годнасці, які быў забіты на Майдане шэсць гадоў таму, у Кіеве адзначылі памятным шэсцем.

img_20200126_164934_logo.jpg


Жызнеўскі лічыўся адным з самых актыўных удзельнікаў Еўрамайдана. Ён уваходзіў у Самаабарону Майдана, ахоўваў аб'екты Майдана, дзяжурыў у намётах.

img_20200126_164729_logo.jpg


Міхаіл Жызнеўскі памёр 22 студзеня 2014 года прыблізна ў 9:00 на вуліцы Грушэўскага каля стадыёна «Дынама» ў Кіеве ад кулі снайпера — яна трапіла прама ў сэрца.

img_20200126_164813_logo.jpg


Каля 200 чалавек у Кіеве са сцягамі Украіны і Беларусі рушылі тым самым шляхам, што і шэсць гадоў таму, 26 студзеня 2014 года, калі адбылося пахаванне героя: ад Міхайлаўскай плошчы да народнага мемарыяла Жызнеўскаму. На месцы гібелі беларускага майданаўца адбыўся жалобны мітынг, былі ўскладзеныя кветкі. Шмат хто з удзельнікаў мерапрыемства адзначыў, што Міхаіл для іх быў і застаецца прыкладам упартай барацьбы і мужнасці. Прысутныя заклікалі ўкраінцаў прыкласці ўсе намаганні, каб знайсці і пакараць вінаватых у забойстве Жызнеўскага.

dscn1040_logo.jpg


НЧ запытаў у прысутных, чаму яны прыйшлі на мерапрыемства з нагоды памяці Міхаіла Жызнеўскага.
Андрэй, студэнт: «Я прыйшоў сюды, каб, па-першае, аддаць даніну памяці героя, які паклаў сваё жыццё за Рэвалюцыю Годнасці ва Украіне. Па-другое, паказаць усім людзям і людзям ва ўладзе ў прыватнасці, што мы ёсць, што нацыя жыве. Што мы зноў будзем гатовыя выступіць, калі прыйдзецца. Гэта вельмі важная акцыя, бо зараз украінская ўлада сваімі шматлікімі дзеяннямі намагаецца знішчыць украінскую нацыянальную ідэю як такую».
Барыс Стамахін, былы расійскі палітвязень, прыйшоў сюды, каб узяць удзел у акцыі памяці пра чалавека, які аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны. «Я наогул заўсёды падтрымліваў незалежнасць Украіны і Беларусі і выступаў супраць расійскай імперыі, іманентная ўласцівасць якой — пагроза сваім суседзям», — распавёў ён.
Мужчына, адмовіўся назваць сваё імя: «Міхайла быў маім асабістым сябрам. Я лічу, гэта супольная страта ўсіх украінцаў і беларусаў, якія сёння змагаюцца за незалежнасць сваіх краінаў».


Міхаілу Жызнеўскаму


Той, хто ваюе,Не памірае...Ды ў сэрцы куляІ кроў густаяБруіцца долуПа сьнезе белым.Душа на волю —Дранцьвее цела.
Не на чужыне,Не на базары —У чорным дыме,Сярод пажараў,Ня ў дрэмкай цішы —Скрозь бой гарачыПлыве па ЦісеУ вырай кача.
Бывай, матуля,Ня плач пра сына —Пад граньне сурмаўМіж пабрацімаўНа барыкадзеСьвятла і праўдыЯ ў авангардзеНябеснай варты.
Мы не заснуліЗа небакраем —ТОЙ, ХТО ВАЮЕ,НЕ ПАМІРАЕ!
Зміцер Захарэвіч