НАТО будзе абараняцца ад пагроз з Масквы і Мінска

Краіны-сябры НАТО сур'ёзна занепакоеныя цесным узаемадзеяннем паміж Пуціным і Лукашэнкам, якое назіраецца апошнія месяцы.

Енс Столтэнберг

Енс Столтэнберг

НАТО перасцерагае Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку ад дэстабілізацыі на ўсходнім флангу альянсу. Пра гэта сказаў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у інтэрв'ю Welt am Sonntag.
Па словах Столтэнберга, краіны-сябры НАТА сур'ёзна занепакоеныя цесным узаемадзеяннем паміж Пуціным і Лукашэнкам, якое назіраецца апошнія месяцы.
Ён адзначыў, што НАТО ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і альянс у надзвычайнай сітуацыі гатовы ўстаць на абарону саюзнікаў пры любым выглядзе пагроз, калі такія будуць зыходзіць з Мінска і Масквы.
Столтэнберг таксама сказаў, што Беларусь становіцца «ўсё больш і больш залежнай» ад Расіі, у сувязі з чым дзеючае пагадненне аб партнёрстве з Мінскам нядаўна было значна скарочана, і будзе і далей пераглядацца.
У альянсе таксама адзначаюць ўзрослую актыўнасць у адносінах паміж Расіяй і Кітаем, якія ўсё цясней супрацоўнічаюць як у палітычным, так і ў ваенным плане, заявіў Столтэнберг.
Масква і Пекін ўсё часцей каардынуюць свае дзеянні ў такіх арганізацыях, як ААН, а таксама «праводзяць сумесныя ваенныя вучэнні, далёкія палёты баявых самалётаў і марскія аперацыі, інтэнсіўна абменьваючыся вопытам у галіне ўзбраенняў і кантролю інтэрнэту». Гэта «новае вымярэнне і сур'ёзны выклік», лічыць генеральны сакратар НАТА.
Наступны саміт 30 краін, якія ўваходзяць у НАТО, адбудзецца 14 чэрвеня ў штаб-кватэры альянсу ў Бруселі. У ім возьме ўдзел прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Сярод асноўных тэм сустрэчы — агрэсіўныя дзеянні Расіі і міжнародныя змены ў сферы бяспекі, звязаныя з узмацненнем Кітая.
Удзельнікі саміта таксама абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і існуючую праграму партнёрства Мінска з альянсам.
Паводле dw.com