НАТА сёння афіцыйна завяршае вайсковую місію ў Афганістане
Бяспеку ў краіне цяпер будуць забяспечваць мясцовыя салдаты і паліцэйскія. Невялікі кантынгент ваенных альянсу ў Афганістане тым не менш застанецца.
Над штаб-кватэрай аб'яднанай групоўкі войскаў у Кабуле хутка перастануць развівацца сцягі НАТА і краін-удзельніц місіі. Аб заканчэнні місіі Міжнародных сіл па садзейнічанні бяспецы ў
Афганістане абвесцяць на афіцыйнай цырымоніі. Час і месца яе правядзення, а таксама склад удзельнікаў з меркаванняў бяспекі трымаюць у сакрэце. Кіраўніцтва НАТА сцвярджае, што выканала сваю задачу ў
Афганістане. Аперацыя ў гэтай краіне з мэтай скінуць рэжым талібаў і ліквідаваць трэніровачныя базы Аль-Каіды пачалася пасля тэрактаў у ЗША 11 верасня 2001-га.
За 13 гадоў парадак адноўлены, створаныя сілы бяспекі з мясцовых паліцэйскіх і салдат, нядаўна заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. У наступным годзе ў Афганістане па яго словах
застанецца каля 12-ці тысяч вайскоўцаў, у асноўным інструктары і кансультанты. Яны будуць рыхтаваць мясцовых сілавікоў і дапамагаць ім змагацца з тэрарызмам. Альянсу давялося заплаціць высокі кошт у
ісламскай рэспубліцы, прызнаў генеральны сакратар НАТА. Тры з паловай тысячы вайскоўцаў былі забітыя, большасць з іх амерыканцы. Цалкам войскі НАТА маюць намер сысці з Афганістана да канца 2016
году.