NATO рэфармуе сваю камандную структуру
Міністры абароны членскіх краінаў вырашылі аб стварэнні двух новых штабоў NATO.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Фота PAP/EPA/OLIVIER
Падчас двухдзённай сустрэчы ў Брусэлі міністры абароны членскіх краінаў прынялі рашэнне аб зменах каманднай структуры Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.
Змены павінны павысіць боегатоўнасць альянсу, у тым ліку паскорыць перамяшчэнне войска ў рэгіён магчымага канфлікту.
“Мы вырашылі стварыць адзін штаб у горадзе Норфалк у ЗША, а другі штаб — у горадзе Ульм у Нямеччыне. Мы хочам быць упэўненымі, што войскі своечасова апынуцца ў адпаведным месцы. Згаданыя штабы будуць мець вырашальнае значэнне для перамяшчэння войскаў як праз Атлантычны акіян, так і на тэрыторыі Еўропы”, — сказаў Енс Столтэнберг.
Міністры таксама вырашылі аб павелічэнні баявой гатоўнасці войскаў у членскіх краінах. Паводле новай стратэгіі, да 2020 года члены альянсу павінны распараджацца 30 механізаванымі батальёнамі, 30 эскадронамі і 30 караблямі гатовымі гатовых да дзеяння на працягу ня больш чым 30 дзён.
Рашэнні прынятыя міністрамі павінны яшчэ зацвердзіць лідары краін NATO на саміце, які ў ліпені адбудзецца ў Брусэлі.
Новая структура камандавання — гэта адказ на пагрозу з боку Расіі.
Паводле www.radyjo.net