Мужчына набыў тэлефон, а бонусам атрымаў сімвал «Наваросіі» ды свастыку...

Зміцер Антончык набываў тэлефон праз інтэрнэт-аўкцыён Ay.by і вельмі здзівіўся, калі ў дадатак атрымаў два капшучкі на тэлефоны з сімволікай прарасійскіх тэрарыстаў.

фота з facebook Зміцера Антончыка

фота з facebook Зміцера Антончыка

Аб гэтым Зміцер напісаў на сваёй старонцы ў facebook. «Падарунак», як і сам тэлефон, з ягоных словаў прыйшлі з Брэсту. Зразумела, што пра падобныя бонусы сам пакупнік не прасіў, таму і здзівіўся.
На капшчучку злева бачым сімволіку прарасійскіх тэрарыстаў Наваросіі. Справа — пашчу мядзведзя на тле стылізаванай свастыкі і вокліч: «Слава Русі!». Найверагодней, прадавец аднекуль атрымаў падобныя бонусы задарма, таму бясплатна і рассылае пакупнікам разам з набытым таварам. 

А Вы сутыкаліся з нечым падобным? Пішыце ў каментарах!