Навукоўцы хочуць адправіць паведамленне для Проксіма b
Першы сігнал плануецца адправіць у 2018 да экза-планеты Проксіма b, якая верціцца вакол зоркі Проксіма Цэнтаўра. Гэтая сістэма знаходзіцца ў адлегласці ад Зямлі ўсяго на 4,22 светлавых гадоў.
Кошт праекта ацэньваюць у адзін мільён долараў ЗША штогод. Гэтую суму збіраюцца сабраць праз інтэрнэт-краўдфандынг.
Інжынерная група METI (Messaging to Extra-Terrestrial Intelligence) дзейнічае па такім жа прынцыпе, як і знакаміты праект SETI (Search for Extraterrestrial Intelligence), што шукае радыёсігналы, якія могуць сведчыць пра існаванне пазаземных цывілізацый.
Прадстаўнікі арганізацый прызнаюць, што яны да гэтага часу не вызначыліся, ці лепей такі перадатчык купіць альбо пабудаваць самастойна, дагэтуль нават не вядома, гэта будзе радыё сігнал ці лазер. «Важна тое, што мы хочам перадаць нашым братам, калі яны існуюць. Нарэшце, першае ўражанне можа быць зроблена толькі адзін раз», — кажуць аўтары праекта.
Праўда, не ўсе ў захапленні ад ідэі паказаць факт нашай прысутнасці. Знакаміты астрафізік Стывен Хокінг лічыць, што больш развітыя цывілізацыі могуць ўварвацца і знішчыць нас. І гэта не таму, што яны злыя і маюць больш дасканалыя тэхналогіі, а таму, што наша існаванне не будзе для іх важней, чым жыццё бактэрый для нас.
Паводле замежных СМІ