Новая Каледонія зноў адмовілася ад незалежнасці

У Новай Каледоніі чарговы раз прагаласавалі супраць аддзялення ад Францыі — супраць незалежнасці выказаліся 96,49% удзельнікаў галасавання! Гэта ўжо трэці падобны рэферэндум у Новай Каледоніі — раней ён праходзіў у 2018 і 2020 гадах, паведамляе korrespondent.net.

Фота: Unsplash

Фота: Unsplash

Большасць жыхароў Новай Каледоніі на рэферэндуме адхілілі праект аб незалежнасці ад Францыі,

Пасля падліку 100% бюлетэняў супраць незалежнасці выказаліся 96,49% удзельнікаў галасавання.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Новая Каледонія застанецца французскай. Ён дадаў, што пасля рэферэндуму для яе пачнецца "пераходны перыяд".

На папярэдніх двух рэферэндумах, у 2018 і 2020 гадах, праціўнікі незалежнасці перамаглі з меншай перавагай. Тры рэферэндумы былі прадугледжаныя пагадненнем ад 1988 года з Рухам “За незалежнасць астравоў”.

Новая Каледонія — архіпелаг з дзясяткаў астравоў, размешчаны ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у 15 тысячах кіламетраў ад Парыжа. Ён увайшоў у склад Французскай імперыі ў 1853 годзе, а з 1998 года з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльным утрварэннем Францыі. Засяляюць рэгіён пераважна меланезийцы і французы. Штогод астравы атрымліваюць прыкладна 1,3 млрд еўра ад урада Францыі. Рэгіён мае вялікія радовішчы нікелю, які з'яўляецца жыццёва важным кампанентам у вытворчай электроніцы.