Пачалася вырубка дрэў пад будову каналу праз Балтыйскую касу
Канал павінен спалучыць Балтыйскае мора з Віслінскім залівам.
Першым этапам з'яўляецца вырубка дрэваў. Канал павінен спалучыць Балтыйскае мора з Віслінскім залівам – інфармуе Радыё Гданьск.
Марская ўстанова Гдыні, якая з'яўляецца інвестарам, распачала працы, паколькі атрымала дазвол на рэалізацыю інвестыцыі ад паморскага ваяводы.Паводле польскага ўраду, перакоп Балтыйскай касы – гэта ключавая інвестыцыя, якая павінна ажывіць гаспадарку Варміі і Мазур. З іншага боку, праект рэалізоўваецца з увагі на бяспеку краіны. Такім чынам Польшча скарачае шлях з Віслінскага заліву ў Балтыйскае мора і становіцца незалежнай ад Расіі.
Супраць выступае Расія. У верасні Масква звярнулася ў Еўрапейскую камісію са скаргай, што інвестыцыя пагражае навакольнаму асяроддзю. Польскае Міністэрства марской гаспадаркі заяўляе, што з экалагічнага пункту гледжання канал поўнасцю бяспечны, а закіды Расеі беспадстаўныя.
Канал будзе мець 1300 метраў даўжыні, 5 метраў глыбіні. Дзякуючы гэтай інвестыцыі з Балтыйскага мора ў Эльблёнг змогуць заходзіць судны даўжынёю да 100 метраў, шырынёю ў 20 метраў і глыбінёй 4 метры.
У цяперашні час шлях з Эльблёнга на адкрытае Балтыйскае мора вядзе толькі праз тэрытарыяльныя воды Расеі. Польскае судна кожны раз мусіць атрымаць ад Расіі дазвол.
Тэндэр на будову каналу абвешчаны 31 снежня. Канал павінен быць гатовы ў 2022 годзе.
radyjo.net