Польшча скарачае фінансаванне «Хартыі’97»
Галоўная рэдактарка сайту Наталля Радзіна напісала, што кіраўніцтва Фонду міжнароднай салідарнасці, які фінансаваў праект, скарачае падтрыманне праекту ў 2019 годзе ў параўнанні з мінулым годам амаль у 5 разоў, паведамляе Белсат.

«Такое рэзкае скарачэнне дапамогі сайту фактычна азначае яго знішчэнне. Польшча дапамагала нам пасля таго, як рэдакцыя сайта была разгромлена ў Беларусі, заснавальнік нашага сайта Алег Бябенін быў забіты, журналісты арыштаваныя, а я трапіла ў турму КДБ. У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных справаў Польшчы, і на працягу гэтых гадоў асноўная дапамога аказвалася праз Фонд міжнароднай салідарнасці.
Сёння нас дэманстратыўна пазбаўляюць падтрымання ў дні прыезду ў Польшчу кіраўніка нелегітымнага беларускага «парламента» Міхаіла Мясніковіча. Мы ведаем, што афіцыйны Менск даўно патрабуе ад польскіх уладаў спынення падтрымання «Хартыі-97», – паведаміла Наталля Радзіна.
15 лютага журналістка абвесціла прэс-канферэнцыю, дзе абяцае распавесці ўсе падрабязнасці.