Пад Парыжам аўтамабіль урэзаўся ў натоўп ваенных і знік
У адным з прыгарадаў Парыжу, Левалуа-Пэрэ, размешчаным на паўночным захадзе французскай сталіцы, у натоўп вайскоўцаў урэзаўся аўтамабіль BMW.

Медыкі працуюць з пацярпелымі пасля наезду аўтамабіля на вайскоўцаў у прыгарадзе Парыжа.
Інцыдэнт адбыўся каля 8 гадзін раніцы па мясцовым часе па паведамленнях відавочцаў, параненыя шэсць чалавек, з якіх двое — цяжка.
Паліцыя пацвярджае гэтыя дадзеныя, аднак падкрэслівае, што пагрозы для жыцця пацярпелых няма.Кіроўцу, які здзейсніў наезд на ваеннаслужачых, атрымалася схавацца з месца здарэння, зараз вядуцца яго пошукі.
Па дадзеных тэлеканала BFM TV, аўтамабіль урэзаўся ў салдат, калі тыя выходзілі з казармы.
«Гэта, несумненна, наўмысны акт», — заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу кіраўнік раённай управы Левалуа-Пэрэ Патрык Балкані.
Ён удакладніў, што машына з нападнікамі была прыпаркаваная на супрацьлеглым ад казармы баку алеі і чакала выхаду з будынка ваенных 35-га пяхотнага палка.
Паводле BBC