«Пагроза міру» — кіраўнік МЗС Польшчы Рау тэрмінова выехаў у Кіеў
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау тэрмінова выехаў у Кіеў. Прычына тэрміновасці візіту — «пагроза міру», паведамляе РІА «Новости».
«Сёння, 8 красавіка, адбудзецца надзвычайны, тэрміновы візіт міністра Збігнева Рау ў Кіеў», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.
МЗС Польшчы тлумачыць, што «візіт звязаны з пагрозай міру ля межаў Украіны».