Праз падзеі ў краіне ў Польшчу з'ехалі больш за 2500 беларускіх айцішнікаў

Па праграме дапамогі беларускім айцішнікам «Business Harbor», заснаванай польскім урадам, 790 IT-спецыялістаў з нашай краіны атрымалі польскія візы. Але гэта — кастрычніцкія даныя. Згодна з сакавіцкімі лічбамі, у Польшчу з'ехалі больш за 2,5 тысячы айчынных спецыялістаў.

b31085e730cf23e7813aa5cc48bfa0b2.jpeg.crdownload

Польшча становіцца надзейным сховішчам для супрацоўнікаў IT-кампаній з Беларусі, якія актыўна выступалі з пратэстам і падвергліся рэпрэсіям, кажа польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі.

Ён агучыў, што ўжо ў кастрычніку беларускія айцішнікі атрымалі 790 працоўных віз. Паводле больш свежых даных (па стане на сакавік), праграмай «Business Harbour» скарысталіся больш за 2,5 тысячы беларускіх айцішнікаў, распавядае «Куку».