Пакістан. Суды пераходзяць на шарыят
Спецыяльны пасланец ЗША ў Пакістане Рычард Холбрук раскрытыкаваў рашэнне пакістанскага ўраду ўвесці шарыяцкі суд у частцы правінцыі Сват-Тал. Увядзенне шарыяцкіх судоў — адна з умоў баявікоў руху Талібан, якія падпісалі з Карачы мірную дамову. Амерыканскі дыпламат наведаў рэгіён і заявіў, што не разумее сутнасць дамовы. Па яго словах, сітуацыя хутчэй нагадвае капітуляцыю ўладаў перад фундаменталістамі. Апошнія ў сваю чаргу не хаваюць, што збіраюцца будаваць у Сват-Тал дзяржаву, падобную на тую, што была ў Афганістане пры талібах.
Спецыяльны пасланец ЗША ў Пакістане Рычард Холбрук раскрытыкаваў рашэнне пакістанскага ўраду ўвесці шарыяцкі суд у частцы правінцыі Сват-Тал. Увядзенне шарыяцкіх судоў — адна з умоў
баявікоў руху Талібан, якія падпісалі з Карачы мірную дамову. Амерыканскі дыпламат наведаў рэгіён і заявіў, што не разумее сутнасць дамовы. Па яго словах, сітуацыя хутчэй нагадвае капітуляцыю ўладаў
перад фундаменталістамі. Апошнія ў сваю чаргу не хаваюць, што збіраюцца будаваць у Сват-Тал дзяржаву, падобную на тую, што была ў Афганістане пры талібах. Так, дзяўчынкам, напрыклад, будзе пагражаць
смерць, калі яны паспрабуюць наведваць школу. Холбрук таксама адзначыў, што жыццё па шарыяту выкліча масавую эміграцыю з краю. Справа ў тым, што ў Пакістане гэта сістэма даўно не практыкавалася. З
1976 года тутэйшыя суды карысталіся традыцыйным правам (гэта было дазволена ўрадам). Раней пакістанскія ўлады казалі, што пайшлі на дамову з талібамі дзеля стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)