Панама затрымала падазронае паўночнакарэйскае судна

Тут ёсць усе элементы міжнароднай інтрыгі: сілавое супрацьстаянне на затрыманым паўночнакарэйскім караблі, падазрэнне на наяўнасць ракет на борце, сардэчны прыступ і спробы самагубства.



panama_northkorea.jpg

Панамскія ўлады ў аўторак вывучалі таямнічыя прадметы, знойдзеныя на борце караблю, які адпраўляўся ад Кубы да Паўночнай Карэі. Гэтыя прадметы, схаваныя сярод карычневага цукру, былі выяўлены ў панядзелак вечарам падчас антынаркатычнай інспекцыі. Мяркуецца, што гэта могуць быць кампаненты ракет. 
Паколькі Паўночная Карэя імкнецца да атрымання ядзернай зброі, Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый ёй забаронены імпарт і экспарт большасці відаў зброі.
Экіпаж караблю з 35 чалавек аказаў супраціў пры затрыманні. Міністр бяспекі Панамы апісаў дзеянні экіпажу як «гвалтоўныя». Яны абрэзалі кабель на кранах, якія меліся разгрузіць цукар. Цяпер, як сказаў міністр бяспекі, 255 000 мяшкоў цукру давядзецца разгружаць уручную. Экіпаж таксама адмовіўся падняць якар карабля, прымусіўшы ўлады абрэзаць яго, каб перамясціць карабель. 
Падчас супрацьстаяння панамскай інспекцыі капітан судна перанёс сардэчны прыступ, а затым спрабаваў пакончыць з сабой.
Сітуацыя была досыць інтрыгуючай, таму прэзідэнт Панамы сам ездзіў на карабель з журналістамі на буксіры, каб усё пабачыць самому. 
«Ці з'яўляецца гэта ракетай?», — спытаў рэпарцёр.
«Можа быць», — адказаў прэзідэнт. «Я не знаёмы з гэтым, але было б добра, калі б такія рэчы не праходзілі праз Панаму, якая з'яўляецца краінай, прыхільнай да міру, а не вайны».
Прэзідэнт змясціў у твітэры фатаграфію таго, што ён убачыў. Сайт абароннага аналізу вызначыў фота як радыёлакацыйнае абсталяванне для зенітна-ракетнага комплексу.
Па стане на аўторак улады не вызначылі тып зброі або краіны яе паходжання. Гэтыя дэталі не будуць вядомыя, пакуль увесь цукар не выгрузяць і не прыбяруць аб'екты з судна. 
Прэзідэнт сказаў, што ён не разглядаў ўсе кантэйнеры, але мяркуе, што падобныя прадметы ёсць і ў іншых кантэйнерах, схаваныя пад цукрам.
Паводле cnn.com