Папа рымскі Францыск выказаўся наконт вайны ва Украіне і заклікаў спыніць «гэта вар'яцтва»
Пантыфік заклікаў да неадкладнага заканчэння ваенных дзеянняў і аднаўлення перамоваў.
Папа рымскі Францыск выказаўся наконт вайны ва Украіне і заклікаў спыніць «гэта вар'яцтва».
«Ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая нясе смерць, разбурэнні і галечу», — сказаў папа рымскі Францішак падчас штотыднёвага звароту да вернікаў у Ватыкане, піша Руская служба BBC.
Пантыфік заклікаў да неадкладнага заканчэння ваенных дзеянняў і аднаўлення перамоваў.
«У гэтай змучанай краіне з кожнай гадзінай расце неабходнасць у гуманітарнай падтрымцы. Вайна - гэта вар'яцтва. Калі ласка, спыніцеся», — дадаў папа Францішак.