Папа Рымскі прыляцеў у Літву
22 верасня ў Міжнародным віленскім аэрапорце зрабіў пасадку самалёт з Папам Рымскім Францішкам.

Падчас чатырохдзённага візіту ў Літву, Латвію і Эстонію ён аддасць даніну павагі незалежнасці Балтыйскіх краін і ўшануе памяць ахвяраў нацысцкага і савецкага рэжымаў.
Вядома, што каб пабачыць Папу ў Вільню адправілася шмат беларусаў.
У суботу пантыфік сустрэнецца ў Вільні з кіраўнікамі дзяржавы, узнясе малітву ў капліцы Вострай брамы, пагутарыць з моладдзю на Катэдральным пляцы. У нядзелю — правядзе набажэнства ў Ковенскім парку Зліцця, а ў другой палове дня вернецца ў Вільню і пабывае ля помніка ахвярам Віленскага гета, а таксама ўшануе памяць ахвяраў савецкага рэжыму ў Музеі акупацый і барацьбы за свабоду.
Затым Пантыфік накіруецца ў Латвію, дзе наведае Рыгу і Аглону, і ў эстонскі Талін.
У Літве, Латвіі і Эстоніі ў 1993 годзе пабываў папа Ян Павел II.
Паводле krynica.info