Папярэднія вынікі выбараў у Францыі: перамагае рух Макрона
Рух прэзідэнта Францыі Эмманюэля Макрона «Наперад, Рэспубліка!» атрымлівае большасць месцаў у парламенце па выніках другога тура выбараў у Нацыянальны сход — ніжнюю палату парламента рэспублікі.
![france24.com france24.com](/img/v1/images/20170323_macron.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле папярэдніх дадзеных экзіт-полаў, партыя Макрона разам з «Дэмакратычным рухам», з якім ўваходзіць у кааліцыю, атрымаюць каля 400 месцаў. Рэспубліканцы, у сваю чаргу, атрымаюць каля 125 месцаў, сацыялісты — 49 месцаў, паведамляе Le monde.
Лідар «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен упершыню ўвайшла ў склад ніжняй палаты парламента Францыі па выніках выбараў. Усяго партыя Ле Пен атрымае ад 4 да 8 месцаў у парламенце.