ПАРЕ вярнула Расіі паўнамоцтвы ў арганізацыі

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прагаласавала за рэзалюцыю, якая дазваляе расійскай дэлегацыі вярнуцца да працы ў арганізацыі. Ва Украіне назвалі гэта «недапушчальнай саступкай».

original_20.jpg

У правілы працы ПАРЕ дадалі фармулёўку, якая гарантуе членам Асамблеі права галасаваць, выступаць і быць прадстаўленымі ў арганізацыі. У прынятым дакуменце сказана, што гэтыя правы «не могуць быць прыпыненыя або адкліканыя праз аспрэчванне або перагляд паўнамоцтваў».
Таксама арганізацыя прагаласавала за тое, каб краіны, не прадстаўленыя цяпер у ПАРЕ, маглі падаць заяву на ўдзел у чэрвеньскай сесіі Асамблеі.
Супраць рэзалюцыі ПАРЕ выступілі прадстаўнікі Украіны. Кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях еўраінтэграцыі Марыя Іёнава дапусціла, што пасля таго, што здарылася, украінская дэлегацыя можа прыпыніць свой удзел у ПАРЕ.
У МЗС Украіны назвалі рашэнне арганізацыі «недапушчальнай саступкай» Расіі, а таксама абвінавацілі краіны-ўдзельніцы Рады Еўропы ў заахвочванні «агрэсара».
ПАРЕ пазбавіла расійскую дэлегацыю права голасу і выключыла з усіх кіруючых органаў асамблеі ў красавіку 2014 года ў адказ на далучэнне Крыма да РФ.
Расія ў знак пратэсту перастала прымаць удзел у паседжаннях ПАРЕ і замарозіла супрацоўніцтва з арганізацыяй, але не выйшла з яе складу.
meduza.io