Партыя Нікола Пашыняна перамагла на выбарах у Арменіі
Паводле звестак ЦВК, партыя «Грамадзянскі дагавор» мае больш чым двухразовую перавагу над супернікамі.
На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Арменіі перамагла партыя в.а. прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна «Грамадзянскі дагавор». Як паведаміў Цэнтрвыбаркам Арменіі раніцай у панядзелак, 21 чэрвеня, паводле вынікаў падліку бюлетэняў з усіх 2008 выбарчых участкаў, «Грамадзянскі дагавор» набраў 53,92% галасоў, а блок экс-прэзідэнта Роберта Качарана «Арменія» — 21,04%.
За блок «Гонар маю», сфармаваны вакол партыі экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, прагаласавалі 5,23% выбаршчыкаў, за партыю «Квітнеючая Арменія», якую ўзначальвае адзін з найбуйнейшых армянскіх прадпрымальнікаў Гагік Царукян — 3,96%.
Яўка на выбарах у парламент Арменіі склала 49,4%. 25 палітычных сіл змагаліся за права фарміравання новага ўрада. Прахадны бар'ер для партыйных блокаў — 7%, для партый — 5%.
dw.com