Патрыярх Кірыл узнагародзіў галоўных прапагандыстаў Крамля

Узнагароды атрымалі Алег Дабрадзееў і Дзмітрый Кісялёў, якія кіруюць расійскімі СМІ і наўмысна скажаюць інфармацыю пра падзеі ва Украіне.



kiryl_i_kisialiou.jpg

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узнагародзіў царкоўнымі ордэнамі генеральнага дырэктара Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (каналы Расія 1, Расія 24) Алега Дабрадзеева і генеральнага дырэктара Расійскага міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Расія сёння» Дзмітрыя Кісялёва.
За дапамогу Рускай Праваслаўнай Царкве і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння Кірыл узнагародзіў генеральнага дырэктара ВГТРК Дабрадзеева ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.
Кісялёў узнагароджаны «прымаючы да ўвагі старанную працу на карысць Царквы і Айчыны і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння».
Як вядома, Дабрадзееў і Кісялёў кіруюць расійскімі дзяржаўнымі СМІ і наўмысна скажаюць інфармацыю пра падзеі ва Украіне.
liga.net