Патрыярх Кірыл заклікаў манахаў не карыстацца інтэрнэтам, дзе «шмат грахоўнага»

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў, што манахам не варта карыстацца інтэрнэтам, каб ахаваць сябе ад спакус.



pop_intierniet.jpg

«Цяпер вялікай спакусай з'яўляецца інтэрнэт. Многія манахі паступаюць, на мой пагляд, зусім неразумна: з аднаго боку, яны сыходзяць ад свету, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для выратавання, а з іншага боку — бяруць свой мабільны тэлефон і пачынаюць уваходзіць у інтэрнэт, дзе, мы ведаем, мноства грахоўнага і панадлівага», — сказаў патрыярх Кірыла падчас сустрэчы з браціяй манастыра Зограф на Святой гары Афон.
 

«Манаская традыцыя не выпадкова такая строгая. Строгасць накіравана на стварэнне самых лепшых умоў для таго, каб чалавек мог выратаваць сваю душу. І таму трэба выконваць манаскія традыцыі», — дадаў патрыярх, словы якога прыводзіць сінадальны Інфармацыйны аддзел.
 

Па словах прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы, сёння ўзрастае значэнне манаскага жыцця для ўсяго грамадства, бо, наведваючы манастыры, людзі сапраўды судатыкаюцца з благадаццю, і таму ніякага прыстасавання манаскага жыцця да сучасных умоў быць не павінна.


«Цяжэй усяго выратавацца ў свеце, там людзі сутыкаюцца тварам да твару са спакусамі, ілжэвучэннямі», — падкрэсліў патрыярх. «Калі манах бярэ ў рукі мабільны тэлефон, каб увайсці ў інтэрнэт, ці не павінен ён падумаць, ці варта яму наогул  у манастыры знаходзіцца?» — задаў ён пытанне.
newsru.com