Пажары ў Аўстраліі: узровень забруджвання паветра перавысіў норму ў 26 разоў

У Аўстраліі бушуюць маштабныя лясныя пажары. З-за гэтага ўзровень забруджвання паветра ў Канберы ў 26 разоў перавысіў крытычную адзнаку.

2454441.jpg

Узровень забруджвання паветра ў аўстралійскай сталіцы Канберы ў чацвер, 2 студзеня, у 26 разоў перавысіў крытычную адзнаку з-за лясных пажараў, паведамляе The Canberra Times.

На ўсходзе краіны ў паветры стаіць чорны змог, з-за якога не відаць сонечнага святла.

Адзначаецца, што да раніцы 3 студзеня ўзровень забруджвання паветра ў Канберы знізіўся, але ўсё роўна застаецца ў некалькі разоў вышэй за норму.

У бліжэйшыя тры месяцы ў Аўстраліі прагназуецца спякотнае надвор'е, з-за чаго, як чакаецца, пажары будуць працягвацца.

Агонь ахапіў паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Аўстраліі ў кастрычніку 2019 года, з таго часу пажары не сціхаюць. Паводле апошніх звестак, загінулі 17 чалавек, разбураныя амаль 1500 дамоў.

Паводле korrespondent.net