Першы міністр Шатландыі пачала падрыхтоўку да новага рэферэндуму аб незалежнасці
Першы міністр Шатландыі Нікола Старджэн на наступным тыдні звернецца да шатландскага парламенту з просьбай санкцыянаваць правядзенне новага рэферэндуму аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі.
Па словах Старджэн, рэферэндум павінен адбыцца ў перыяд з восені 2018 да вясны 2019 года, гэта значыць да заканчэння працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.
У сваім выступе ў Эдынбургу шатландскі міністр абвінаваціла брытанскі ўрад у нежаданні дасягнуць кампрамісу ў пытанні ўмоў выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. Шатландыя раней прасіла разгледзець варыянт, пры якім яна застанецца часткай адзінага еўрапейскага рынку, нават калі Англія, Уэльс і Паўночная Ірландыя пакінуць яго.
Па словах Старджэн, яна не чакае, што ўрад Вялікабрытаніі стане блакаваць правядзенне новага рэферэндуму ў Шатландыі.
Па выніках рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС, які адбыўся ў чэрвені 2016 года, 52% брытанцаў прагаласавалі за «Брэкзіт». У Шатландыі такое рашэнне падтрымалі толькі 38 % удзельнікаў рэферэндуму.
У 2014 годзе ў Шатландыі прайшоў рэферэндум аб аддзяленні ад Вялікабрытаніі. Тады каля 55 % шатландцаў прагаласавалі за тое, каб застацца ў складзе Злучанага каралеўства.
Мяркуецца, што Вялікабрытанія да канца сакавіка 2017 года запусціць афіцыйную працэдуру выхаду з ЕС. Гэтая працэдура зойме каля двух гадоў.
Паводле meduza