Польшча. Ян Павал ІІ — апякун Польшчы?
У касцельных колах усё часцей чуваць галасы, што Ян Павал ІІ мог бы стаць апекуном Польшчы.
Ксёндз Пшэмыслаў Слівіньскі з варшаўскай курыі бачыць у гэтым пэўную паслядоўнасць: найперш кананізацыя, пазней абвяшчэнне яго доктарам Касцёла і ў выніку прызнанне апекуном Польшчы.
Касцёл надае тытул доктара вялікім святым. Аб тым, што ў будучыні адным з іх мог бы стаць Ян Павал ІІ перакананыя многія духоўныя асобы. Нядаўна пра гэта ўзгадваў ксёндз Славамір Одэр, які займаўся каардынацыяй працэсу кананізацыі польскага пантыфіка.
Доктар — гэта настаўнік, тлумачыць ксёндз Слівіньскі. Гэты тытул у Касцёле атрымліваюць тыя, хто ўнёс выбітны ўклад у веды і навучанне вернікаў. Паводле святара, у гэтым выпадку такім укладам з’яўляюцца папскія разважанні над тэалогіяй цела, прысвечаныя этычнаму сэнсу таінства сужонства.
Ксёндз Слівіньскі мяркуе, што гэта найлепшы адказ на сучаснае павышэнне сэксуальнасці. Трэба толькі надаць навуковай мове Яна Паўла ІІ зразумелы выраз — кажа святар.