Польшча купляе падводныя лодкі і крылатыя ракеты

Хутчэй за ўсё, новыя падводныя лодкі будуць купленыя ў Нямеччыне, у якасці альтэрнатывы разглядаецца таксама Францыя. 



d3b856e2_49dc_46b6_9646_5db0f5765b5f.jpg

Польшча купіць падводныя лодкі разам з крылатымі ракетамі. Восенню мінулага года Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы мела іншыя планы: спачатку планавалася купіць падводныя лодкі, а пазней — ракеты. 


Мінабароны краіны плануе закупіць тры дызельныя падводныя лодкі. Крылатыя ракеты, якімі будуць узброеныя падводныя караблі, гэта сучасная і сур’ёзная зброя. Яны могуць паражаць цэль на адлегасці да 1 тысячы кіламетраў і з дакладнасцю 3–5 мэтраў. На пакупку гэтай сучаснай зброі Варшава выдаткуе каля 2 мільярдаў еўра. 


На дадзены момант на ўзбраенні Ваенна-марскіх сіл Польшчы знаходзяцца чатыры падводныя лодкі тыпу “Kobben”, пабудаваная ў ФРГ для ВПС Нарвегіі. Гэта праект 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля мадэрнізацыі ў 2002 годзе Осла перадало пяць лодак Польшчы.


www.radyjo.net