Польшча. На мадэрнізацыі арміі прамысловасць заробіць мільярды

Прэзідэнт Польшчы Камароўскі і прэм’ер Эва Копач наведалі фабрыку зброі “Łucznik”.



ddd0da7c_28a6_4393_bfac_ddc51d44d937.jpg

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і прэм’ер-міністар Эва Копач наведалі фабрыку зброі “Łucznik”, якая знаходзіцца ў горадзе Радам у 100 км ад Варшавы. 


Выступаючы перад рабочымі фабрыкі прэзідэнт Камароўскі выказаў перакананне, што ваенна-прамысловы комплекс краіны ў фінансавым плане скарыстаецца мадэрнізацыяй Войска Польскага. 


У сваю чаргу прэм’ер-міністар Эва Копач падкрэсліла, што Польская група абароннай прамысловасці, штаб-кватэра якой знаходзіцца менавіта ў Радаме, заробіць на кантрактах з арміяй мільярды злотых. 


На працягу бліжэйшых дзевяці гадоў Польшча плануе выдаткаваць на мадэрнізацыю арміі 130 мільярдаў злотых (гэта 32 мільярды еўра).


Гісторыя фабрыкі зброі “Łucznik” сягае 1922 года. На прадпрыемстве выпускаецца стралковая зброя: пісталеты, аўтаматы і карабіны. Некалі фабрыка вырабляла таксама грамадзянскую прадукцыю. 

www.radyjo.net