Крызіс хоць бы што: за тры месяцы беларусы патрацілі на пакупкі ў Польшчы амаль 90 млн долараў

Беларусы па-ранейшаму актыўна ездзяць па закупы ў Польшчу. Спіс тавараў, за якімі адпраўляюцца ў суседнюю краіну, не змяніўся: ад прадуктаў да будматэрыялаў, распавядаюць польскія мытнікі.



zakupy.jpg

За першы квартал польская мытная служба зарэгістравала 392 659 дакументаў tax free на памежных пераходах з нашай краінай. «За гэты час падарожнікі, у асноўным беларусы, згодна з гэтым дакументам вывезлі тавары на агульную суму 321 млн 842 060 злотых (больш за 1,2 трыльёна рублёў)», - распавядае прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.
Прадстаўнік польскай мытні удакладняе, што за першы квартал 2014 на памежных пераходах крыху больш актыўна афармлялі дакументаў TAX FREE - 396 025. За гэты час падарожнікі вывезлі тавары на агульную суму 343 275 705 злотых (больш за 1,3 трыльёна рублёў).
Часцей за ўсё беларусы купляюць у Польшчы электронныя тавары, прадукты, хімічныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, адзенне і запчасткі для машын, тлумачыць Мацей Чарнецкі.
finance.tut.by