Прэзідэнцкія выбары падзялілі Польшчу на захад і ўсход

Захад Польшчы галасаваў за Камароўскага, усход — за кандыдата ад нацыянал-кансерватыўнай апазіцыі.



poland_divided.jpg

У Варшаве, Кракаве, Беластоку і Любліне ў першым туры перамог кандыдат ад «Закону і справядлівасці» Анджэй Дуда. Ён, дарэчы, і сам кракавяк — юрыст, сын прафесараў інжынера і хіміка. Жанаты ён з дачкой вядомага польскага паэта, удзельніка «Салідарнасці».
У Пазнані, Уроцлаве, Шчэціне і Гданьску перамог Браніслаў Камароўскі — дзейны прэзідэнт і ветэран «Салідарнасці».
Калі браць узроставы разрэз, то Камароўскі перамог сярод выбарцаў ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў.
Людзі, старэйшыя за 40, аддалі свае галасы за Дуду. 
А вось сярод моладзі да 29 гадоў перамог «антысістэмны кандыдат» — рок-музыка і нацыяналіст Павел Кукіз.
Вынік выбараў стаў тым большым сюрпрызам, што Браніслаў Камароўскі карыстаўся любоўю і даверам абсалютнай большасці палякаў. Гісторык, бацька пяці дзяцей, ён не засвяціўся ні ў якіх скандалах. Ягоныя рэйтынгі папулярнасці не апускаліся ніжэй за 65—70%. Але палякам захацелася новых твараў.
nn.by