Сенсацыя на выбарах у Польшчы: першае месца — у Анджэя Дуды, Камароўскі — за ім, рок-музыкант Кукіз — 20%

У Польшчы сёння, 10 мая, прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. І як піша Wyborcza, у суседзяў грымнула сенсацыя.



polska_vybary.jpg

Перадвыбарчыя апытанкі давалі Камароўскаму 35%, Дудзе — 27%. Кукізу — 15%.
Паводле сённяшняга апытання, Адам Ярубас набраў 1,6%, Януш Палікот — 1,5%, Грэгаж Браўн — 1,1%, астатнія тры кандыдаты меней за 1%.
24 мая пройдзе другі тур выбараў, паколькі ніводны з кандыдатаў (Дуда і Камароўскі) не набраў 50%.
Апытанне правёў IPSOS на замову TVN24.
Дарэчы выбары пабілі антырэкорд яўкі. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 49,4% (дагэтуль антырэкорд быў у 2005 г. — 49,74%).
nn.by