Польшча. «Чорны пратэст» перад домам Яраслава Качыньскага

У дэманстрацыі ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек.

PAP/Tomasz Gzell

PAP/Tomasz Gzell


У чацьвер вечарам жанчыны зладзілі пікет перад домам лідара партыі “Права і Справядлівасць” у варшаўскім раёне Жалібаж. У дэманстрацыі ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек.

 

Жанчыны пратэставалі супраць нядаўніх заяў Качыньскага аб тым, што кожная цяжарнасць, нават вельмі цяжкая, павінна скончыцца нараджэннем.

 

«Дэпутат Качыньскі пільнуе нас у пасцелі, мы паглядзім на яго толькі праз плот. Вядома, мы скажам яму таксама некалькі слоў, таму што здаецца, у Чорны панядзелак ён нас не пачуў», — заклікалі ў Facebook арганізатаркі «Чорнага пратэсту». «Чорнага» таму, што ўдзельнікі апранаюць чорную вопратку.

 

Пад дом Качыньскага ў чацвер вечарам прыбыло каля 500 чалавек, паведаміў партал onet.pl «Ганьба!», «Правы жанчын, агульная справа!», «Мы не хочам быць тут, а мы вымушаны!» — выкрыквалі пратэстоўцы.


www.radyjo.net