Польшча. Германія не капітулявала?

Да такой незвычайнай высновы прыйшлі ў польскім выданні Salon24, звярнуўшы ўвагу на юрыдычныя аспекты падзей, што адбываліся 75 гадоў таму.

Генерал-палкоўнік Альфрэд Ёдль падпісвае акт аб капітуляцыі ў Рэймсе

Генерал-палкоўнік Альфрэд Ёдль падпісвае акт аб капітуляцыі ў Рэймсе


Галоўны сюрпрыз заключаецца ў тым, што дакументы пра поўную капітуляцыю падпісала кіраўніцтва Вермахта, а не афіцыйныя дзяржаўныя органы Германіі. Больш за тое, як высвятляецца, асобныя воінскія германскія фарміраванні — напрыклад, флот або авіяцыя — капітулявалі аўтаномна ад Вермахту.

Такім чынам, фармальна, калі верыць польскаму выданню, Трэці Рэйх нікуды не знікаў і працягвае сваё існаванне да гэтага часу. У гэтым плане таксама існуе прававая база для патрабаванняў перагляду пунктаў Патсдамскай дамовы, згодна з якой частка зямель Германіі была перададзеная суседнім краінам (Польшчы і Расіі як дзяржаве — спадчынніку СССР).

На думку аўтара матэрыялу, згаданыя краіны і, магчыма, Літва, якая саступіла немцам Клайпеду ў 1938 годзе, павінны аператыўна патрабаваць ад Берліна афіцыйнага юрыдычнага прызнання неіснавання Трэцяга Рэйху. Інакш у выпадку прыходу ў ФРГ да ўлады правых сіл заклікі да перагляду Патсдаму абавязкова прагучаць.

Паводле польскай прэсы