Пратэсты ў Арменіі: Пашынян гатовы сысці ў адстаўку пасля датэрміновых выбараў

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян праводзіць кансультацыі з прадстаўнікамі розных палітычных сілаў і абмяркоўвае магчымасць правядзення ў 2021 годзе пазачарговых парламенцкіх выбараў. Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook. Паводле яго слоў, ён будзе гатовы пакінуць пасаду, калі не атрымае падтрымкі насельніцтва.

1577847157_0_88_1670_1027_1920x0_80_0_0_1cd43f3127ff1b0d3c1fa688c7bcad3e.jpg


«Лёс гэтай пасады і будучага палітычнага кіраўніцтва краіны вызначаюць свабода выказвання меркаванняў народа і я, як прэм'ер-міністр Арменіі, лічу сябе яе гарантам. Я гатовы сысці з пасады прэм'ера па рашэнні народа. Гатовы таксама і працягнуць кіраўніцтва Рэспублікі Арменія ў гэтыя няпростыя часы ў выпадку аднаўлення даверу народа. Ёсць толькі адзін спосаб атрымаць адказ на ўсе гэтыя пытанні: правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў», — заявіў ён.
Ён звярнуўся да ўсіх палітычных сілаў з прапановай правесці пазачарговыя выбары ў 2021 годзе.
Разам з тым Пашынян сцвярджае, што апазіцыя, якая дамагаецца яго адстаўкі, не дамаглася масавай падтрымкі ў Арменіі і колькасць яе прыхільнікаў «знізілася да мінімуму».
Адразу пасля прыняцця мірнага пагаднення па Карабаху ў Ерэване пачаліся мітынгі з удзелам апазіцыі, якія запатрабавалі неадкладнай адстаўкі прэм'ера і працягу вайны. Лідар партыі «Радзіма» Артур Ванецян, абвінавачаны ў арганізацыі пратэстаў, у гутарцы з РБК назваў дамову ганебнай для Ерэвана і абвінаваціў Пашыняна ў падмане. Адстаўкі прэм'ер-міністра таксама патрабавалі два былыя прэзідэнты краіны Роберт Качаран і Серж Саргсян.
Прэзідэнт краіны Армэн Саркісян заявіў, што па выніках кансультацый з парламенцкімі і непарламенцкімі палітычнымі аб'яднаннямі прыйшоў да высновы, што Пашыняна неабходна адправіць у адстаўку. Аднак па законе прэзідэнт у Арменіі не можа памяняць склад урада, акрамя як з прапановы самога прэм'ера і са згоды парламента.
Сам Пашынян, хоць і прызнаў за сабой адказнасць за тое, што здарылася, раней заяўляў, што не плануе сыходзіць у адстаўку. 18 лістапада ён апублікаваў план рэформаў у Арменіі, па якім паабяцаў даць справаздачу ў якасці прэм'ера ў чэрвені 2021 года.
rbc.ru