Пратэсты ў Каталоніі: дзясяткі арыштаваныя, звыш 70 пацярпелі

Не менш за 25 чалавек затрыманыя ў Каталоніі падчас акцый пратэсту супраць судовага вердыкту ў дачыненні да рэгіянальных палітыкаў-прыхільнікаў незалежнасці гэтай вобласці Іспаніі, якія арганізавалі два гады таму рэферэндум аб аддзяленні ад Мадрыда.

50825834_403.jpg


Паведамленне з'явілася гэтай ноччу ў публікацыі ўплывовай "Паіс", піша euronews.com.
Праваахоўнікі лічаць, што затрыманыя парушалі парадак і нападалі на паліцыянтаў. Колькасць пацярпелых напярэдадні ад дзеянняў паліцыі, па дадзеных "Паіс", складае больш за 70 чалавек.
У маніфестацыі ў Барселоне ў аўторак вечарам удзельнічалі не менш за 40 тысяч чалавек. Ні цэнтральная ўлада, ні кіраўніцтва Жэнералітэта вобласці — вышэйшага органа кiравання Каталоніі — не збіраюцца, па меншай меры, пакуль, ісці на саступкі.

2408422.jpg


Цяперашні кіраўнік Жэнералітэта Кім Торэ ўпэўнены ў неабходнасці "працягваць абараняць права Каталоніі на самавызначэнне": Плебісцыт не быў незаконным дзеяннем, яго правядзенне не згадваецца ў ліку правін, за якія можна несці пакаранне ў іспанскім крымінальным кодэксе. Мы па-ранейшаму настойваем на праве Каталоніі на самавызначэнне, якое прызнаецца ўсімі міжнароднымі дамовамі, якія падпісаны ў тым ліку і Іспаніяй. Мы не збіраемся іадступацца ў нашым рашэнні".
У падтрымку асуджаных і пратэстоўцаў супраць вердыкта Вярхоўнага суда Іспаніі выступіў і экс-кіраўнік Жэнералітэта Карлес Пучдэман, у панядзелак Мадрыд абвясціў яго ў міжнародны вышук у другі раз.

Гэта не праблема Каталоніі, гэта не рэгіянальная праблема і гэта не асабліва іспанская праблема. Сітуацыя, што склалася, датычыцца ўсіх, бо гаворка ідзе пра фундаментальныя свабоды: свабоду выбару, свабоду выказваць сваё меркаванне, і як толькі адна з краін ставіць гэтыя правы пад сумнеў, гэта трывожны сігнал для ўсіх.Карлес Пучдемон, экс-прэзідэнт Жэнералітета Каталоніі


Пакуль Мадрыд заяўляе, што кабінет міністраў не разглядае пытанне аб памілаванні асуджаных палітыкаў, а прыхільнікі незалежнасці Каталоніі рыхтуюцца да новых маштабных акцый пратэсту, якія павінны адбыцца ў пятніцу.