Параненыя і забітыя: у Ліване адбываюцца масавыя пратэсты
Мітынгоўцы ў Ліване выступаюць супраць павышэння падаткаў і ўводу новага падатку на выкарыстанне WhatsApp. Дзясяткі чалавек пацярпелі, ёсць загінуўшыя.
Падчас пратэстаў у Бейруце два чалавекі загінулі, дзясяткі параненыя, затрыманыя 70 чалавек. Пра гэта паведаміла агенцтва KNA ў пятніцу, 18 кастрычніка. Буйныя антыўрадавыя дэманстрацыі ў Ліване працягваюцца двое сутак.
У пятніцу пратэстоўцы паспрабавалі прарваць ачапленне і трапіць ва ўрадавы квартал. Паліцыя ўжыла слезацечны газ. Удзельнікі мітынгаў кідаюць у паліцыянтаў камяні, чаравікі і бутэлькі. Яны таксама ўзводзяць барыкады і паляць пакрышкі.
Пратэсты ўзніклі пасля абвяшчэння ўрадам планаў павысіць шэраг падаткаў і ўвесці плату за карыстанне мэсэнджэрамі, напрыклад, такімі як WhatsApp. Дэманстранты абвінавачваюць урад у карупцыі і няздольнасці справіцца з эканамічным крызісам.
У нядзелю ў цэнтры Бейрута ля будынка асацыяцыі ліванскіх банкаў прайшоў чарговы антыўрадавы мітынг, на якім гучалі заклікі да змены ўрада, правядзення эканамічных рэформаў і прыняцці канкрэтных дзеянняў у барацьбе з карупцыяй.
У банках абмежаваная выдача долараў і павышаны працэнт камісіі пры выдачы замежнай валюты наяўнымі, што прывяло да цяжкасцяў як сярод прадпрымальнікаў, якія вядуць разлікі ў доларах, так і сярод шэраговых жыхароў. Дэфіцыт ўжо негатыўна адбіўся на уладальніках паліўных заправак, мукамольных прадпрыемстваў і фармацэўтычных кампаній. Ліванскі ўрад пры гэтым заяўляў, што меры па стабілізацыі фінансавага становішча робяцца. Цэнтральны банк у сваю чаргу заявіў аб фіксаваным кошце ліванскага фунта ў адносінах да долара і выпрацоўцы механізму па падтрымцы працы уладальнікаў АЗС у пазбяганне паліўнага крызісу ў краіне.
Паводле замежнай прэсы