Пратэсты ва Угандзе: паліцыя ўжыла слёзатачывы газ

Ва Угандзе людзі пратэстуюць супраць вялікіх цэн на паліва. Для падаўлення пратэстаў урад краіны выкарыстоўвае паліцыю.

uganda_353453_678x381.jpg


Паліцыя арыштавала больш за 40 чалавек ва Угандзе ў панядзелак, калі сілы бяспекі ўжылі слёзатачывы газ і «іншую тактыку», каб здушыць масавы пратэст супраць завоблачных цэн на паліва, паведамляе «Reuters».
Хваляванні ахапілі розныя раёны ўсходнеафрыканскай краіны з-за рэзкага росту цэн на спажывецкія тавары, што прывяло да скарачэння бізнесу і пазбаўлення сродкаў да існавання. Цэны на паліва ва Угандзе амаль падвоіліся з пачатку года.
Раніцай у панядзелак пратэстоўцы пачалі ўзводзіць загароды і спальваць шыны на дарогах. Паліцэйскія і салдаты пераследавалі маладых людзей, якія кідалі камяні, і збівалі іх дубінкамі. Для падаўлення пратэстаў быў ужыты слёзатачывы газ, матывуючы гэта тым, што «маладыя людзі рабавалі іншых, наносілі шкоду маёмасці, перакрывалі дарогі, разбівалі аўтамабілі, палілі шыны».
Каля сарака пратэстоўцаў былі затрыманыя, ім будуць прад'яўленыя абвінавачанні ў «падбухторванні да гвалту, рабаваннях, наўмысным нанясенні шкоды, ўдзеле ў незаконных сходах і стварэнні перашкод грамадству».
Апазіцыя Уганды і многія грамадзяне заклікалі да зніжэння падаткаў, каб кампенсаваць інфляцыю, але прэзідэнт Ёверы Мусевені адмовіўся, спісаўшы высокія цэны на такія тавары, як раслінны алей, паліва і пшаніцу, на вайну на Украіне і пандэмію COVID-19.