Прэм’ер-міністарка Швецыі падала ў адстаўку праз некалькі гадзін пасля прызначэння
Прызначаная сёння кіраўніком урада Швецыі Магдалена Андэрсан падала ў адстаўку, паведамляе «Радыё Свабода».
![Магдалена Андэрсан (справа) Магдалена Андэрсан (справа)](/img/v1/images/00ef0000_0a00_0242_e3d2_08d9af38f56b_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Магдалена Андэрсан (справа)
Магдалена Андэрсан была першай у гісторыі Швецыі жанчынай, прызначанай на пасаду прэм’ер-міністра.
Аднак пасля таго, як партнёр Сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ўзначальвае Андэрсан, пакінуў кааліцыю, а парламэнт прагаласаваў за варыянт бюджэту, прапанаваны апазіцыяй, яна падала ў адстаўку, паведамляе ВВС.
Спікер парламента задаволіў просьбу аб адстаўцы.