Прэзідэнт Мексікі вызваліў цыркавых жывёл
Сланы, тыгры і іншыя дзікія жывёлы больш не будуць утрымлівацца ў клетках і эксплуатавацца ў цырках Мексікі.
Прэзідэнт Энрыке Пенья Ньета падпісаў 78 артыкул, які забараняе выкарыстанне дзікіх жывёл у цырках. Новы закон уступіць у сілу цягам 180 дзён і запатрабуе, каб работнікі цыркаў прадставілі ўраду спіс жывёл, якіх ёсць у іх распараджэнні, піша veganstvo.info.
12 снежня 2014 года была апублікаваная навіна аб тым, што сенат Мексікі пераважнай большасцю прагаласаваў за забарону выкарыстання ў цырках дзікіх і экзатычных жывёл, у тым ліку сланоў, тыграў і малпаў.
У асобным законапраекце заканадаўцы таксама прагаласавалі за забарону перасоўных шоу з удзелам касатак, дэльфінаў і цюленяў.
Паводле greenbelarus.info