Пры эвакуацыі з Ірпіня загінула сям'я: супрацоўніца стартапа, яе муж і двое дзяцей

Гэта адбылося ад выбуху мінамётнага снараду на скрыжаванні горада, калі сям'я спрабавала эвакуявацца.

orig_576357.jpg

Учора ў Ірпіні пад Кіевам загінула сям'я: супрацоўніца стартапа Тацяна Перабейнас, ейны муж і двое дзяцей.
Гэта адбылося ад выбуху мінамётнага снараду на скрыжаванні горада, калі сям'я спрабавала эвакуявацца. Яны не маглі пакінуць горад раней праз хворую маму.
Пра гэта напісаў ІТ-бізнэсовец Мікіта Мікада.
«Тацяну і яе дзяцей ужо не вярнуць, але яшчэ можна прадухіліць смерці іншых людзей. Як? Так, як вы можаце. Хтосьці ахвяруе ў дабрачынныя арганізацыі. Я – у NovaUkraine. Хтосьці дапамагае Узброеным сілам Украіны. Нехта спрабуе дагрукацца да жыхароў РФ. Нехта ідзе на мітынг, не баючыся паліцэйскіх дубінак і сутак. Хтосьці ўсталёўвае сябрам і блізкім VPN, каб тыя маглі дастаць свае галовы з пуцінскага «тэле-азадка». Калі ласка, рабіце што-небудзь», – напісаў Мікіта.
Усяго пры эвакуацыі з Ірпіня загінула 8 чалавек.