Прыпыненне сяброўства ў партыі абурыла Ле Пена

Французскі палітык Жан-Мары Ле Пен гнеўна адрэагаваў на рашэнне сваёй дачкі прыпыніць яго сяброўства ў заснаванай ім ультракансерватыўнай партыі "Нацыянальны фронт".



120898_p.jpg

Жан-Мары Ле Пен з дачкой

Ле Пен назваў гэта рашэнне здрадай і злачынствам і заклікаў сваю дачку Марын выйсці замуж, каб яна больш не насіла яго прозвішча, паведамляе www.bbc.co.uk.

"Нацыянальны фронт" прыпыніў сяброўства Ле Пена на фоне скандалу, які разгарэўся з-за яго выказванняў у прэсе.

Раней Жан-Мары Ле Пен заявіў, што адмаўляецца пакінуць палітычную арганізацыю. Палітык заявіў, што яму прапанавалі пакінуць палітычную дзейнасць, аднак ён адмовіўся і захаваў за сабой пасаду ганаровага старшыні "Нацыянальнага фронту".

На фоне гэтага скандалу Ле Пен пагадзіўся зняць сваю кандыдатуру з рэгіянальных выбараў у Францыі. Замест 86-гадовага палітыка спіс партыі ў рэгіёне Праванс — Альпы — Лазурны бераг узначаліла яго 25-гадовая ўнучка Марыён Мерэшаль Ле Пен.

выказванні Ле Пена, якія сталі прычынай скандалу, тычыліся палітыкі маршала Піліпа Петэна, што супрацоўнічаў з нацыстамі, і яго адносіны да Халакосту.

Дачка палітыка Марын Ле Пен, якая зараз узначальвае партыю, назвала выказванні бацькі палітычным самагубствам.