Рада адмяніла пазаблокавы статус Украіны
Вярхоўная Рада Украіны прыняла за аснову і ў цэлым прэзідэнцкі праект закона аб адмове Украіны ад пазаблокавага статусу.
Адпаведны законапраект №1014-3 падтрымалі 303 народных дэпутата.
У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што пазаблокавы статус Украіны аказаўся неэфектыўным ў кантэксце забеспячэння бяспекі дзяржавы ад знешняй агрэсіі і ціску.
Пры гэтым міжнародныя абавязацельствы адносна павагі незалежнасці, суверэнітэту і недатыкальнасці межаў Украіны не гарантавалі ёй знешнюю бяспеку.
«У сувязі з гэтым узнікае надзённая неабходнасць адмовы ад пазаблокавага статусу Украіны, што дазволіць паўнавартасна рэалізаваць пошук больш дзейсных механізмаў абароны незалежнасці,
суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы з улікам незваротнасці заканадаўча замацаванага знешняга курсу, накіраванага на здабыццё сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе», - гаворыцца ў
дакуменце.
Нагадаем, 17 снежня ў польскім Сойме прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што ўнясе ў Вярхоўную Раду законапраект аб пазаблокавым статусе Украіны. Разам з тым, прэзідэнт адзначыў, што не азначае,
што Украіна «заўтра ці паслязаўтра» падасць заяўку ў НАТА.
espreso.tv