У Крыму адключаюць электрычнасць
Як заявіў журналістам так званы «міністар паліва і энэргетыкі» далучанага да Расіі Крыма Сяргей Ягораў, уводзяцца па чарзе абмежаванні падачы электрычнасці ў жылыя раёны розных частак Крыма, прычым святло будуць адключаць максімум на 2 гадзіны.
Па словах Ягорава, гэта адбываецца ў сувязі са скарачэннем паставак электраэнэргіі з мацерыковай Украіны.
У сераду на некалькі гадзінаў было цалкам перарвана электразабеспячэнне Крыма і Севастопаля.
Міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дземчышын, са свайго боку, заявіў, што з 24 снежня узмоцнены кантроль за выкананьнем лімітаў спажывання электраэнергіі, што
прывяло да часовага адключэння Крымскага паўвострава.
Выступаючы ў сераду на пасяджэнні ўраду, Дземчышын выказаў надзею, што крымскія спажыўцы будуць прытрымлівацца лімітаў, узгодненых раней кампаніямі «Укрінтэрэнерга» і
«Крымэнерга».
svaboda.org