Ірак. Гістарычная сустрэча
Джалал Талабані, прэзідэнт Ірака, здзейсніў гістарычны візіт у Турцыю, дзе сустрэўся са сваім калегам Абудулой Гюлем. Апошні раз іракска-турэцкая сустрэча такога высокага ўзроўню мела месца 30 гадоў таму. Галоўнай тэмай размовы стала кааперацыя краін у барацьбе з курдскім тэрарызмам. Багдад заверыў Анкару ў гатоўнасці дапамагчы змагацца з партызанамі з Рабочай партыі Курдыстану (РКК). Лічыцца, што на тэрыторыі Ірака знаходзяцца некалькі сотняў баявікоў РКК. Перыядычна яны пераходзяць мяжу і атакуюць турэцкія вайсковыя аб’екты.
Джалал Талабані, прэзідэнт Ірака, здзейсніў гістарычны візіт у Турцыю, дзе сустрэўся са сваім калегам Абудулой Гюлем. Апошні раз іракска-турэцкая сустрэча такога высокага ўзроўню мела месца 30
гадоў таму. Галоўнай тэмай размовы стала кааперацыя краін у барацьбе з курдскім тэрарызмам. Багдад заверыў Анкару ў гатоўнасці дапамагчы змагацца з партызанамі з Рабочай партыі Курдыстану (РКК).
Лічыцца, што на тэрыторыі Ірака знаходзяцца некалькі сотняў баявікоў РКК. Перыядычна яны пераходзяць мяжу і атакуюць турэцкія вайсковыя аб’екты. Іракскія ўлады, якім была патрэбна падтрымка
курдаў, заплюшчвалі вочы на сітуацыю. Турцыя нават абвінавачвала Ірак у лаяльным стаўленні да дзейнасці курдскіх сепаратыстаў на тэрыторыі курдскай аўтаноміі і пагражала вайсковай аперацыяй на
тэрыторыі суседняй краіны. Аднак чым бліжэй дата вываду амерыканскіх войскаў, тым больш занепакоенымі становяцца ўлады Іраку існаваннем пад носам легальна дзеючых тэрарыстаў. Апошнім часам нават урад
аўтаноміі пераглядзеў адносіны да РКК і падтрымлівае іх ліквідацыю.
Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)