Ірак: Канец дэбаасізацыі
У Іраку абвешчана пра прыпыненне пераследу сяброў партыі Баас (дзяржаўная партыя ў часы дыктатуры Садама Хусейна). Кампанія дэбаасізацыі стартавала адразу пасля перамогі ЗША і іх саюзнікаў над войскамі Садама. Яе сутнасць заключалася ў тым, каб разбурыць партыйныя структуры Баас, пакараць галоўных функцыянераў, узяць пад кантроль нізавыя кадры. Сябры партыі таксама былі абмежаваныя ў грамадзянскіх правах. Хаця пад рэпрэсіі трапілі толькі самыя адказныя апаратчыкі і тыя, хто пасля падзення рэжыму сышоў у партызанку, кампанія выклікала паніку сярод простых сяброў Баас.
У Іраку абвешчана пра прыпыненне пераследу сяброў партыі Баас (дзяржаўная партыя ў часы дыктатуры Садама Хусейна). Кампанія дэбаасізацыі стартавала адразу пасля перамогі ЗША і іх саюзнікаў над
войскамі Садама. Яе сутнасць заключалася ў тым, каб разбурыць партыйныя структуры Баас, пакараць галоўных функцыянераў, узяць пад кантроль нізавыя кадры. Сябры партыі таксама былі абмежаваныя ў
грамадзянскіх правах. Хаця пад рэпрэсіі трапілі толькі самыя адказныя апаратчыкі і тыя, хто пасля падзення рэжыму сышоў у партызанку, кампанія выклікала паніку сярод простых сяброў Баас. Шмат хто з
іх эміграваў. Аднак цяпер яны могуць спакойна вяртацца на радзіму. На думку новых уладаў краіны, пагрозы з боку Баас больш няма. Пра гэта афіцыйна заявіў старшыня камісіі па дэбаасізацыі Ахмад
Чалабі. Ён таксама падкрэсліў, што дэбаасізацыя была абавязковым этапам на шляху станаўлення нацыянальнага адзінства іракцаў.
Паводле «Le Figaro» (Францыя)